Leon ([info]pawet) wrote,
@ 2008-06-27 21:02:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Dave Brubeck - Be Natural Blues
Entry tags:Алесь Краўцэвіч, Войшалк

Войшалк (1264 – 1267 г.). Інтэлігент на троне
З ласкавай згоды аўтара дадаў на "Павеце" артыкул доктара гісторыі Алеся Краўцэвіча "Войшалк (1264 – 1267 г.). Інтэлігент на троне"

Войшалк, для мяне асоба вельмі цікавая ... :)




(22 comments) - (Post a new comment)


[info]maksim_l
2008-06-27 08:26 pm UTC (link)
Ну тады во:
* Огицкий Д.П., профессор (Москва). Великий князь Войшелк (страница из истории Православия в Литве) // Богословские труды. М., 1983. №24. 171-196. (http://bratstvoprav.narod.ru/Vojshelk.htm) гэта са старага.

І во, апошняе, што ёсць:
Толочко П. Литовский князь Войшелк в русских летописях // Пётр Толочко, 2006. (http://www.history.org.ua/ruthenica/5/8.pdf , праўда чамусьці не працуе зараз, але ёсць жа кэш: http://209.85.135.104/search?q=cache:yWNOvqoUpZgJ:www.history.org.ua/ruthenica/5/8.pdf+%D0%A2%D0%BE%D0%BB%D0%BE%D1%87%D0%BA%D0%BE+%D0%9F.+%D0%9B%D0%B8%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9+%D0%BA%D0%BD%D1%8F%D0%B7%D1%8C+%D0%92%D0%BE%D0%B9%D1%88%D0%B5%D0%BB%D0%BA+%D0%B2+%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B8%D1%85+%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%BF%D0%B8%D1%81%D1%8F%D1%85&hl=be&ct=clnk&cd=1&gl=by).

А то Вашая цікаўнасць інтэлегентна загнецца з ласкавай згоды аўтара :))

(Reply to this) (Thread)


[info]pawet
2008-06-28 12:53 pm UTC (link)
Я ўсё гэта чытаў. І больш за гэта :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-06-28 01:49 pm UTC (link)
Ну дык мо хто не чытаў, дык зайдуць сюды і пачытаюць :) А што "больш за гэта" і дзе? :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2009-02-28 04:11 pm UTC (link)
тут, новае :)
http://pawet.net/book/kraucewicz/raaskopkilauryszawa.html

(Reply to this) (Parent)


[info]maksim_l
2008-06-30 08:58 pm UTC (link)
Чаво маўчым? Цікава ж, што там "больш за гэта". А?

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2008-07-01 01:13 pm UTC (link)
Ужа раз адаказаў, але пэўна сцёр.
Галоўные у летапісах і хроніках. Дастакова сістэмна у Нарбутта.
Я збіраў матэріял, але пасля Краўцэвіча і гэтага "правалаўнага" гісторыка (забыў прозвішча) мне пісаць аб гэным безсенсоўна.
Вось напрыклад у Германа Вартберга :
" его же время король литовский Миндов был убит одним знатным литовцем, хотевшим завладеть королевством. Но сын короля, находившийся у русских и услышавший об убийстве отца, возвратился в Литву, чтобы отомстить убийство отца. Всех христиан, которых он нашел пленными в своем государстве, он милостиво отправил назад в Ригу к магистру. Но затем он дался в обман литовцам, составил с ними заговор и послал в том же году войско в Вик и Пернов и опустошил эти области в Сретение Господне (2-го февраля) [1263]. А неделю спустя после этого праздника была дана литовцам битва при Динаминде (См прим. № 2) [в феврале 1263]."

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-07-01 01:59 pm UTC (link)
Ясна, гэта не працы, а крыніцы. Нечаго больш-менш грунтоўнага з прац проста няма. Нарбут цікава, канечне, але верыць нельга :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2008-07-01 02:16 pm UTC (link)
Ну так я пра крыніцы і пісаў.
Працам не заўжды можна верыць.
Вось зараз пачыню друкаваць два артыкула пад умоўнай назвай "героі Шэкпіра ў нас".
Дык пакульда крыніц не дакапаўся - не мог шмат чаго зразумець. Усе тупа цытуюць Нарбута.

Дарэча ацэнку Нарбута я тут ў канцы прывеў http://pawet.livejournal.com/9329.html#cutid1

У мяне в вашай вікі пад'весіўся артыкул аб Кандратовічу.
Дапамагіце :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-07-02 06:57 pm UTC (link)
Куды падвесіўся? :) Не знайду ніяк там Кандратовіча :/

(Reply to this) (Parent)


[info]maksim_l
2008-07-02 07:21 pm UTC (link)
Вы ж Кандратовіча падвесілі ў ВікіКнігі. :) Вам сюды http://be.wikipedia.org , зарэгіструйцеся ў Вікіпедыі, каб за Вамі захавалася аўтарства гэта вельмі добрага артыкула, і зрабіце копі-паст туды. :)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2008-07-02 07:50 pm UTC (link)
Стаміўся я асвайваць новыя сістэмы. Добра хоць ЖЖ разумее html
Аўтарства па Кандартовічу мяне мала цікавіць. пакуль аб ім толькі я пісаў :)
http://pawet.net/book/kondratovicz/index.html

Я ужо і сам не знайду. Раней пошук у Вікі знаходзіў. Дзе ён (артыкул) там зараз? :)

А гэна у Вікі трэба? http://pawet.net/book/hist/peoples/narbuttowna.html

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-07-02 08:46 pm UTC (link)
Артыкул тут http://be.wikibooks.org/wiki/Кандратовіч , але гэта не ў Вікіпедыі, а ў ВікіКнігах :) праз Гугаль гэту спасылку выдае другой, першая на Павет. Калі аўтарства Вас не цікавіць, то магу і я перанесці з ВікіКніг у Вікіпедыю. Натуральна спасылкі на Павет захаваюцца і ў тлумачэнні зменаў будзе запісана, што аўтар удзельнік ВікіКніг Lavon. :) Хаця мо падумаеце і ўсёж такі зарэгіструецеся і мо калі тое-сёе закініце яшчэ -- Вікі-тэхналогія даволі простая. А ў Вікіпедыі трэба ўсё! :))

З.Ы. Карыстаючыся нагодай, ці не дазволіце Вы карыстацца інфармацыяй з Павета для стварэння артыкулаў ў Вікіпедыі? Спасылкі на Павет як крыніцу будуць абавязкова, прынамсі Маракова мы пакуль не падманывалі :))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-07-02 08:49 pm UTC (link)
Во http://be.wikibooks.org/wiki/Кандратовіч штосьці ЖЖ спасылкі псуе.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2008-07-02 09:29 pm UTC (link)
Дадаў. Нешта атрымалася. Можа зноў не тое?
http://be.wikibooks.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87
Але ж патрэбна дарабіцьда канца. І убраць прозвішча аўтара. Засталося па недагляду.
У чым розніцца вікі-кнігі і вікі? Неяк далек ад вікі :).

Са спасылкамі на Павет карыстайцеся, калі ласка. Для агульнай мэты жа працуем.

(Reply to this) (Parent)


[info]pawet
2008-07-02 09:34 pm UTC (link)
Не. Нешта не тое.
Але ж я рэгіўся, рабіў, і нешта "чырвонае" засталося :)

Калі вам не цяжка, быў бы ўдзячны, калі б вы гэта зрабілі асабіста.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-07-02 11:02 pm UTC (link)
У ВікіКнігі ўкладаюць творы (кнігі ці іх часткі) якія ўжо перайшлі ў грамадскі здабытак, т.б. іх аўтары памёрлі 140 гадоў таму (па беларускіх законах) або адмовіліся ад сваіх маёмасных правоў, змест ўкладзеных туды матэрыялаў меняць нельга (толькі абдрукоўкі і пад.), бо самі разумееце гэта будзе ўжо не аўтарскі тэкст, а неведама чый. У ВікіКнігах толькі нязменныя эл.копіі кніг. У Вікіпедыі наадварот, артыкулы правяць, дадаюць новую і дадатковую інфармацыю з розных крыніц, галоўнае каб гэта не было простым капіраваннем ахованых аўтарскім правам тэкстаў або быў дазвол на гэта ад аўтара. Прыкладам, англічане скапіравалі ў сваю Вікіпедыю старую "Брытаніку", а рускія "Брокгаўза і Ефрона", якія ужо выйшлі ў грамадскі здабытак. Але ў беларусаў такіх свабодных крыніц няма, ні для ВікіКніг, ні для Вікіпедыі, бо наша літаратура і друк, тым больш энцыклапедычны, вельмі маладыя.

Ваш артыкул вось тут (звярніце увагу -- не ў wikibooks, а ў wikipedia) http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D1%96%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BD_%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9A%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%B2%D1%96%D1%87 з троху ўжо фарматаваным спісам літаратуры і лідам, а таксама ўказаннем Павету як краніцы. За часам артыкул верагодна набудзе троху больш энцыклапедычны выгляд. За дазвол дзякуй.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-07-02 11:03 pm UTC (link)
пардон, не 140 гадоў, а 70.

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2008-07-03 01:14 pm UTC (link)
Паглядеў, добрая работа, дзякуй. Кандратовіч варты таго каб быць у вікі.
патрэбна будзе у вікі-кнігі дабавіць сваю кніжку аб ім :)
Будзем супрацоўнічаць.

(Reply to this) (Parent)


[info]kabierac
2008-06-27 08:49 pm UTC (link)
>> Войшалк, для мяне асоба вельмі цікавая

для мяне таксама. як-ніяк, зь ягоным імем зьвязаная першая праваслаўная рэвалюцыя ў нашых краях))

(Reply to this) (Thread)


[info]maksim_l
2008-06-28 06:48 am UTC (link)
А падрабязней? ;)

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]pawet
2008-06-28 12:56 pm UTC (link)
Гэта пытанне да мяне?
Мы з ім ... ... аднафамільцы
:)

Толькі не кажыце гэта манархістам.
Ад трону адказваюся :))

(Reply to this) (Parent)(Thread)


[info]maksim_l
2008-06-28 01:50 pm UTC (link)
Не гэта да kabierac'а, пра "першую праваслаўную рэвалюцыю ў нашых краях" :)

(Reply to this) (Parent)


(22 comments) - (Post a new comment)

Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…