Leon ([info]pawet) wrote,
@ 2009-08-02 10:21:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Current music:Benny Goodman-If I Had You
Entry tags:18 ст., Лідчына, унія

Голдава, былая уніяцкая царква Раства Багародзіцы.
Царква Раства Багародзіцы. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1795г. з дрэва. Перад царквой устаноўлена дзвух’ярусная шатровая званіца каркаснай канструкцыі. На званіцы прымацаваны тры званы розных памераў: вялікі 1991 г., сярэдні 1928 г., на малым дата выраба адсутнічае.

Першы успамін аб царкве ў в.Голдава ў 1633 г., царква Св.Спаса. У 1633 г. гаспадар маёнтка Голдава – А.Трызна засноўвае тут кляштар. У 1660-80 я гады маёнткам валодаў праваслаўны Магілёўскі епіскап Клімент Трызна. У 1718 г. маёнтак Голдава выкупіў трокскі падсудак Ф.М. Вянцковіч. Тады ж ён перавёў манастыр з царквой ў унію. Так быў заснаваны Голдаўскі Базыльянскі манастыр. А ў 1721 г. Вянцковіч запісаў Базыльянскаму манастыру фундуш на зямлю і сялян.
51.68 КБ
59.76 КБ

70.49 КБ
57.89 КБ
50.22 КБ
54.93 КБ

Асаблівую цікавасць уяўляюць сабой два каваныя крыжы, устаноўленыя на цыбулепадобнай галоўцы і над апсідаю. Крыжы маюць традыцыйную нацыянальную форму. Менавіта крыжы ўніяцкіх цэркваў вылучаюцца ажурнасцю, багаццем дэкору, глыбінёй сімвалічнага зместу. Уніяцкая царква - народная царква і таму яе атрыбутыка ўтрымлівае шматлікія элементы традыцыйна-народнай культуры. Круглы дыск на месцы перакрыжавання разам са звілістымі палоскамі (зьзяннем) сімвалізуе сонца, прамяні святла. У нізе – паўмесяц, сымбаль ночы. Так увасабляецца ідэя перамогі жыццестваральнай сілы Сонца над цемрай, дабра над злом. Тры крыжыка на канцах вялікага крыжа сімвалізуюць Святую Троіцу.

30.27 КБ




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…