Leon ([info]pawet) wrote,
@ 2009-10-25 21:09:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:гісторыя астраноміі

Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР, ганаровы акадэмік АН Беларусі, акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР, Ціхаў Г.А. нарадзіўся 1 траўня 1875 г. у мястэчку Смалявічы пад Мінскам.

Ціхаў Г.А., 1958 г. Ціхаў Г.А., 1958 г.

Ціхаў Г.А., 1958 г. фотаздымкі з часопіса "Life"



А зараз маленькая "разыначка" з артыкула (тэкст не рэдагаваны):
Вялікі ўплыў у дзяцінстве на юнага Гаўрыіла аказаў дзед па маці Гаўрыіл Міхайлавіч Зубковіч. Ціхаў пісаў: "Для мяне і сёстры было вялікім шчасцем ездзіць на вакацыі ў каханыя Смалявічы, дзе жылі бацькі маці, і ўспаміны аб гэтых падзеях майго далёкага дзяцінства … звязаны з маім дзядулем, якога я вельмі кахаў. Калі наша калыска пад'язджала да хаты, я выскокваў з яе на ходу і са слязьмі радасці кідаўся да дзеда на шыю. Дзед таксама вельмі кахаў мяне, не адпускаў ні на крок, а падчас ежы абавязкова саджаў побач з сабой. Дзядуля Гаўрыіл (мне далі гэтае ж імя ў яго гонар) у маладосці скончыў духоўную семінарыю … Чалавек адораны, з вялікімі здольнасцямі да малявання, ён дзіўна тонка адчуваў і разумеў прыроду. Ён з такім натхненнем распавядаў аб ёй, так ярка, так вобразна, што я ягоныя расказы запомніў на ўсё жыццё".

Прозвішча дзеда, Гаўрыіла Міхайлавіча Зубковіча, знайшлося ў спісах выпускнікоў 1839 г. у той час яшчэ ўніяцкай Літоўскай духоўнай семінарыі якая знаходзілася у Жыровічах. З 1856 г. дзед астранома стаў настаяцелям храма св. Мікалая ў Смалявічах і служыў тамака святаром да 1888 г.

Дзядзька астранома па маці – Уладзімір Гаўрыілавіч Зубковіч нарадзіўся 26 сакавіка 1863 г., стаў святаром, і два тэрміна, з 1901 г. па 1907 гг. і ад пачатку 20-х гадоў па 1937 г. таксама служыў настаяцелем храма св. Мікалая ў Смалявічах. У 1937 г. 29 снежня 1937 г. а. Уладзіміра арыштавалі, абвінаваціўшы ў сяброўстве ў так званай "шпіёнскай контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі”. Падчас допытаў а. Уладзімір сумленнем сваім не пакрывіў, не падпісаў данос на свайго епіскапа і мужна вытрымаў усе катаванні. Па прысуду Адмысловай тройкі НКУС 74-летні святар быў расстраляны ў Мінску 31 студзеня 1938 г. Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 28 кастрычніка 1999 г. протаіерэй Уладзімір Зубковіч быў услаўлены як мясцовашанаваны святы, адзін з 23-х новапакутнікаў Мінскай епархіі, а на Архірэйскім Саборы РПЦ у 2000 г. прылічаны да аблічча новапакутнікаў і спавядальнікаў XX ст.

Такім чынам Ціхаў Г.А. – пляменнік беларускага праваслаўнага святога. Ён усё жыццё заставаўся глыбока рэлігійным чалавекам, а пры і ў канцы жыцця, з’яўляючыся акадэмікам Казахскай АН, стаў царкоўным старастам прыхода горада Алма-Аты.

Зубковіч старадаўняе беларускае шляхоцкае прозвішча і сустракаецца ўжо ў Перапісу войскаў ВКЛ ад 1528 г.



Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…