Home

Рэклама

05 траўня 2008

pawet
Учора ўвечар саўпалі два рэдкіх фактару: вольны вечар і яснае, хоць і неспакойнае неба (прыкладна 6 па Пікерингу з імглой). Таму атрымаў задавальненне ад майго другога хобі - астраноміі.

З часу супрацьстаяння ў снежні Марс імкліва ўцякае ад нас. І яго кутнія памеры зараз усяго 5,6" . Тым не менш пачынаючы з павелічэння х166 і асабліва пры х200 выразна бачныя паўднёвая і паўночная групы мораў.

А Сатурн зноў прыемна ўразіў. Кольца зараз "складаюцца", але ўсё яшчэ выразна бачная шчыліна Касіні у “вушках” кольца, шырокая экватарыяльная паласа, паўночная палярная "шапка", кольца на фоне дыска планеты і цень ад дыска на кольцы, на ўзроўні "глюка" бачная была нават паўднёвая паласа. Назіралася тры спадарожніка: Тітан, Рэя і Япет.