Home

Рэклама

15 ліпеня 2008

15 Ліп 2008

  • 6:22 PM
pawet
Штаб Обамы пакрыўдзіўся на часопіс "New Yorker" з-за карыкатуры
Перадвыбарны штаб кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Барака Обамы зганіў часопіс "New Yorker", які на вокладцы свайго апошняга нумара размясціў карыкатуру на Обаму і ягоную жонку, прадставіўшы іх у выяве тэрарыстаў. Прэс-сакратар штаба кандыдата назвала карыкатуру «нясмачнай і абразлівай». 

У штабе галоўнага канкурэнта Обамы рэспубліканца Джона Маккейна таксама раскрытыкавалі рэдакцыю New Yorker. 

На малюнку Обама намаляваны ў традыцыйным мусульманскім уборы, а яго жонка - у камуфляжных штанах і з аўтаматам на плячу. Яны стаяць  у Авальным кабінеце Белага Дома, дзе ў каміне, над якім вісіць партрэт Усамы бэн Ладэна, гарыць амерыканскі сцяг. 



http://labazov.livejournal.com/913480.html

15 Ліп 2008

  • 6:36 PM
pawet

 14-07, 10:40
Пачвара пад Лідай: чалавек ці малпа?

У Лідскім раёне з'явілася дзіўная істота: чорная і кудлатая.

Яе бачылі на курурузным полі ў вёсцы Краснаўцы Ваверскага сельсавета, ля крамы і ў полі ля вёсак Кавалі і Рулевічы. Страх мае вялікія вочы, а таму версіі на гэты конт у вяскоўцаў былі самыя неверагодныя: ці то чорт, ці то снежны чалавек.

"Святло" на справу праліў жыхар в. Кавалі Валер Рудзевіч, які сустрэў няпрошанага госця прама на дарозе, вядучай да вёскі, і адзін з хутаранцаў, які ўласнымі вачыма бачыў, як неапазнаная жывёла ласавалася няспелым плёнам на яго яблыні. Мужчыны запэўніваюць: гэта звычайная велізарная малпа ростам каля 150 см!
У апошні раз кудлатага валацугу бачылі ў адной з вёсак Вараноўскага раёна. Куды накіроўваецца дзіўны госць і адкуль з'явіўся ў нашых краях? Як павядзе сябе далей? Вяскоўцы з асцярогай выпускаюць дзяцей з хаты, ды і самі перамяшчаюцца па наваколлі з вялікай перасцярогай.

Надзея Касцянкоўская, Радыё Рацыя
http://www.racyja.com/news/materyyaly/zdarenni/4597.html

дзякуй 

[info]nicolaev

 

pawet
Лідскія могілкі, былыя парафіяльныя Слабадскога касцела

98.98 КБ


Знаходзяцца з боку Гродна пры ўездзе ў горад

46.68 КБ


Read more... )