Home

Рэклама

29 ліпеня 2008

29 Ліп 2008

  • 2:10 PM
pawet

Тут

рускія ультранацыяналісты прапаноўваюць свой спосаб "гутаркі" са сталіністамі

Сапоцкін-2.

  • 29 Ліп 2008 at 4:29 PM
pawet
Дошка вмураваная ў правую сцяну касцёла прысвечаная фундатару Яну Валовічу. Цікавы тэст на лацінскім (каля дашкі польскі пераклад).
Вось мой дастакова вольны пераклад з польскай і трохі з лаціны, якую не ведаю :)

Знакаў прыпынку амаль што няма. Ян Валовіч быў у Маскве і як бачна з тэксту быў не апошнім сярод тых "крыважэрных палякаў" аб якіх толькі што ў Расеі зняты блокбасцер (назва - 1610 ?), бо ад ягонай працы там "ворагі справы сталі удзельнікамі для яе дабра". Наогул, каб гэта быў "мой" рэгіон, дык варта было б "пакапаць тэму". Але ... няма часу.

Пераклад:

Ян Валловіч, маршалак Войска Рымскага (Marsalcvs S.P.M.), бурмістр горада Гародня, муж аздабёны цнотай і вялікай пабожнасцю, ў радзіне з якой жыў аздабёны слаўнай упраўнасцю, што для вайны і пакоя велькай славы, што для нязменнай вернасці каралю Жыгімонту Аўгусту і Стэфану Вялікаму, досыць выпрабаванай імі і засведчанай у найнебяспечныя недаўнія гадзіны абаронай Масквы так кіраваў справай для рэспублікі (речы паспалітай), што ворагі справы сталі удзельнікамі для яе дабра. Але праца і сяброўка працы – хвароба знішчылі здароў’ё і страчаным стаў для рэспублікі абаронца праў грамадзян, суровы абаронца праўды прэзідэнт ў Радзе Знакамітых сваёй працай і цнотамі нястомны ваяр Бацькаўшчыны.

Пакінуўшы сваіх сыноў: Гераніма, Андрэя Евстаха, Паўла Людвіка – дачка Ганна Рэгіна, дачка Ганна ў гэтым месцы ў агульнай магіле з Людвікам зрадніліся для вышэйшага адпачынку аплакваныя сваёй радзінай.

Павел Валловіч, наймілейшаму крэўнаму і дарагому брату памятнік любові усім сэрцам спадзяюся што у дзень суда ласкава вызвалены ад він залічаны да выбраных.

ANNO DOMINI M.D.C. ХІІ

г.з. - 1612

68.96 КБ

Міцкевіч

  • 29 Ліп 2008 at 4:48 PM
pawet

 

Добры артыкул аб Міцкевічу
Новай інфармацыі няма, але ... файна.