27 студзеня 2009


- Music:Duke Ellington-Mood Indigo

Калі паглядзець на яснае неба з цёмнага месца ноччу, можна ўбачыць слабую святлівую паласу, перасякалую неба.
Яе можна будзе разглядзець толькі пасля таго, як вочы адаптуюцца да цемры. Праз некаторы час яна стане добра прыкметнай. Гэтая размытая паласа ўяўляе сабой нашу уласную галактыку, якая утрымоўвае мільярды зорак.
Мы знаходзімся ўсярэдзіне гэтай кружэлкі і бачым, што гэтая паласа атачае Зямлю. На гэтай фатаграфіі паласа Млечнага Шляху выгнулася дугой высока ў начным небе. Яркая плямка прама пад паласой — планета Юпітэр. На пярэднім плане бачная асветленая Месяцам кальдэра вулкана Халеакала, размешчанага на выспе Мауі на Гаваях у ЗША. Калі ўважліва паглядзець на вобласць каля гарызонту, можна ўбачыць лёгкія аблокі і велізарны цёмны вулкан Мауна Кеа на Вялікай выспе Гавайскага архіпелага.
- Music:Bill Evans-The Dolphin - Before
