13 лютага 2009

У сераду я размясціў фатаграфію з сайта НАСА з фотаздымкам зорак Пояса Арыёна — Альнітак, Альнілам і Мінтака.
Самая ўсходняя зорка пояса, Альнітак, бачна і на сённяшнім фота з сайту НАСА. Яна бачная ў ніжняй правай частцы поля зроку, акружаная добра вядомымі туманнасцямі Конская Галава і Полымя. Далей на ўсход (налева) і поўнач (уверх), паказваючы меней прыкметныя касмічныя аблокі з газу і пылу, на гэтай багатай туманнасцямі вобласці неба, у якой нараджаюцца зоркі. У верхнім левым куце прыцягвае ўвагу феерычнае блакітнае ззянне і злавесныя цёмныя пылавыя палосы імглістасці M 78. Як і імглістасці Конская Галава і Полымя, M78 — гэта бачная частка велізарнага комплексу малекулярных аблокаў у Арыёне, на адлегласці каля 1500 светлавых гадоў ад нас.
- Music:BAKER CHET-My Funny Valentine
19 чэрвеня 1802 г. Вільню і ўніверсітэт наведаў малады імператар Аляксандр I. Ад імя ўсіх выкладчыкаў і студэнтаў, як самы вядомы і паважаны навуковец , да яго з прамовай на французскай мове звярнуўся Пачобут і прачытаў оду на латыні. Затым астраном правёў імператара ў абсерваторыю, дзе Аляксандр з цікавасцю агледзеў аб’сталяванне. Імператару былі падораныя ўласнаручна Пачобутам вырабленыя табліцы з вынікамі назіранняў Церэры. Аляксандр I пацікавіўся, ці мае абсерваторыя тэлескоп Гершэля, аб якім ён шмат чуў. Спадабаўся яму таксама ахраматычны тэлескоп з мікраметрам, у які імператар доўга аглядаў наваколлі. Як вынік, выйшла кніга вершаў на лаціне Пачобута: "Ad Augustum Imperatorem Alexandrum I, carmen lectum in publico consessu Imp. Universitatis Vilnensis" (Вершы гэтая ў рускім перакладзе былі надрукаваны ў "Периодическом издании об успехах народного просвещения", 1803 г., № 3). Пасля гэтага візіту Указам ад 8 верасня 1802 г. была ўзноўлена сістэма адукацыі ў былым ВКЛ. А 4-га красавіка 1803 г. выйшаў Указ, які пацвярджаў існаванне Галоўнай Школы Літоўскай у новых умовах пад назовам Імператарскага ўніверсітэта з поўным фінансаваннем.
- Music:Mozart Wolfgang Amadeus- Allegro non troppo. String Quartet in E flat major, K. 428
