Home

Рэклама

18 лютага 2009

ЕГУ

  • 18 Лют 2009 at 7:33 PM
pawet
Па просьбе доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Смаленчука, даю наступную інфармацыю:

ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ у Вільні
абвяшчае набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія»
(дзённая і завочная форма навучання)

«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» – гэта
• фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
• грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, археалогіі, этналогіі
• авалоданне дзвюма замежнымі мовамі
• атрыманне дыплома бакалаўра гісторыі дзяржаўнага ўзору Літоўскай Рэспублікі, які прызнаецца ў Еўропе
• магчымасць вучыцца і жыць у адным з прыгажэйшых гарадоў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, у якім усё яшчэ жыве беларуская гісторыя

Выкладанне вядзецца пераважна па-беларуску і па-руску, на старэйшых курсах таксама на англійскай,
французскай ці нямецкай мове. Сярод выкладчыкаў вядомыя ў Беларусі і за яе межамі гісторыкі, этнолагі, археолагі.
Падрабязную інфармацыю аб умовах паступлення і навучання можна знайсці на сайце www.ehu.lt

Read more... )