24 лютага 2009

- Music:paul desmond-just squeeze me

Камета Лулінь, знойдзеная ў 2007 г. кітайскімі астраномамі, у аўторак наблізілася да Зямлі на найменшую адлегласць - 61 мільён кіламетраў, яе можна ўбачыць няўзброеным вокам у сузор'і Льва як плямку пятай зорнай велічыні. На пачатку тыдня камета зблізіцца з Сатурнам, а 27 лютага пройдзе паўднёвей Рэгула (альфа Льва) на адлегласці каля градуса.
А надвор'я не будзе ... :(
Размяшчаю інфармацыю па просьбе доктара гістарычных навук, прафесара Марозавай С.В.
Шаноўныя гарадзенцы!
Кафедра гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і сацыялогіі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” мае гонар запрасіць Вас на першае пасяджэнне клуба “Гарадзенская школа гісторыкаў”, якое адбудзецца 26 лютага 2009 г. у 17.00 па адрасу: Кастрычніцкая, 5, аўд. 301.
У праграме пасяджэння плануецца:
1. Прэзентацыя кнігі “250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур”, Мінск, 2008, выдадзенай пад эгідай ЮНЭСКА.
2. Стэрэатыпы вывучэння і выкладання гісторыі Беларусі другой паловы ХVІІІ ст. у сярэдняй і вышэйшай школах (дацэнт І.Ф. Кітурка).
3. Праект “Гісторыкі Гродзеншчыны” (прафесар С.В. Марозава).
4. Рознае.
Спадзяемся, што гэтае мерапрыемства будзе цікавым і карысным для выкладчыкаў гісторыі, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.