Leon ([info]pawet) wrote,
  • Music: John Pizzarelli-When I Take My Sugar To Tea

Сённяшняе падарожжа

Парафія ў Волдацішках, парафіяльныя могілкі, каменны могільнік перыяду сярэднявечча в.Пашкевічы, былая ваколіца Волкавічы, былая ваколіца Гейштаўты, касцел ў в. Крупава.


71.85 КБ
Мапа 1929 г.





Парафія ў Волдацішках.
Выдзелена ў 1929 г., адразу пабудавалі капліцу, у 1936 г. пачалі будаваць касцел, але ж да 1939 г. не паспелі. Так і стаіць недабудаваны. А капліца, адноўленая у 90-е гады - дзейнічае, сёння служылі службу за нябожчыка.

64.08 КБ

56.84 КБ

64.85 КБ

Тутэйшыя расказваюць, што ксёндз, які не паспеў пабудаваць касцёл, паспеў пабудаваў две камяніцы ў Варшаве. Одну з іх запісаў на свайго парафіяніна, які пасля заканчэння будаўніцтва, не аддаў хату ксяндзу. Атрымаўся скандал і справа выявілася. Вось так.
Які поп (ксёндз) такі і прыход  :)

Парафіяльныя могілкі.

41.53 КБ

75.13 КБ

84.37 КБ
Магіла Адама Хруля (г. Праўдзіц), радуньскага войта ў 30-я гады, далёкага сваяка маёй жонкі.

29.87 КБ
Веска Больцішкі за могілкамі.


Каменны могільнік перыяду сярэднявечча ў в. Пашкевічы (0,3 км на поўдзень ад вёскі ), XIII – XV ст. 

 (Гл. аб  каменных магілах ў канцы).

Ахоўваецца пастановый Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 14.05.2007 № 578 :)
138.78 КБ

68.25 КБ

138.78 КБ

61.40 КБ

73.78 КБ

85.64 КБ

56.73 КБ

78.00 КБ 


Былая ваколіца Волкавічы.

Апошні гаспадар ваколіцы (яму зараз 80 гадоў) глядзіць на месца дзе стаяў вялікі дом яго сям'і ...
43.02 КБ

... і на сваю зямлю і лес у далечыні (100 га зямлі і 30 га лесу)
25.80 КБ 


Былая ваколіца Гейштаўты.

31.35 КБ

31.74 КБ 

Giesztowty, pow. lidzki, gub wił., nad rzeką Dzitwą, wpadającą do Niemna i rzeczką Upiastnią, wpadającą do Dzitwy, położone, zamieszkałe do dziś przez ród Giesztowtów vel Giejsztowtów. Ród ten, jak niesie tradycja litewsko-pruska (od litewskiego słowa „Gieja"—śpiewać,—wajdelota), i uchodząc mordów krzyżackich po różnych kolejach losu, uzyskawszy przywilej W. Ks. Litewskiego, osiedlił się nad Mereczanką w późniejszym czasie, przyj ąwszy herb, „giejsz" wskutek koligacji z Giedygołdami, część takowego osiedliła się w dzisiejszej swej posiadłości przeszło lat 500 temu, o czem świadczą doku ncu Li. Reprezentując stany na sejmie Horodelskim, nie zgodzili się zmienić swego nazwiska na polskie. Podczas najazdów szwedzkich, za Jana Kazimierza, szwedzi, obwarowawszy się od Radunia, przy wsi dziś zwanej Horodyszczem, czego są ślady dotąd, a także od Pielosy na kamiennej grobli, znaleźli się w niedostępnej miejscowości i rozłożyli sio obozem w zamożniejszej posiadłości, Giesztowtach, jednak, będąc ciągle napastowani przez szlachtę pod przewodnictwem tychże Giesztowtów z błot dzitwiańskich przez Dzitwę, musieli udiodzić po specjalnie zrobionych mostach, a na błotach słali groble budowlami Griesztowtów w kierunku na Ołtuszki, co zachowało się w dzitwiańskich błotach do dziś na arszyn głębokości; podobnemu losowi uległy wojska Chowańskiego, tylko te przeprawiały się w kierunku na okolicę Smolaki, czego ślady zachowały się na błotach do tego czasu. Potwierdzają to zaniesione manifesty o spaleniu i zrabowaniu dokumentów na ziemię, zapisane przez tych właścicieli w grodzie lidzkim. Z ostatniego napadu Szwedów, jeszcze za pamięci starych ludzi egzystował i duży spichrz Giesztowtów, który j był przerobiony przez Szwedów na kirchę. Okoliczne wsie: Gudele, Narkuuy i inne mówiły tylko po litewsku, także kobiety i dzieci nie rozumiały nawet po polsku, a dziś wynarodowiły się i są liczeni jako białoruskie.


Касцел ў в. Крупава.

30.30 КБ

34.05 КБ 

З ГIСТОРЫI КРУПАЎСКАГА КАСЦЁЛА


С.Піваварчык, Г.Семянчук "АРХЕАЛОГІЯ БЕЛАРУСІ"  Гродна 1996.

"У ХІ ст. на змену каменным курганам прыходзяць каменныя грунтовыя магілы, якія з другой паловы ХІІІ ст. становяцца пануючымі ў Верхнім Панямонні і Сярэднім Пабужжы. У адрозненні ад курганоў каменныя магілы не вылучаюцца пад паверхняй. Гэта круглыя, авальныя альбо прамавугольныя ў плане збудаванні, якія трохі ўзвышаюцца над зямлёй. Асаблівасцю каменных магіл з’яўляецца наяўнасць каменнай кладкі, якую рабілі з  камянёў над кожным пахаваннем у адзін, вельмі рэдка - два слаі. Памеры кладак вагаюцца ад 3,2 х 1,3 х
0,25 м да 1,9 х 1,8 х 0,2-0,3 м. У ізгалоўях пахаванняў, а часам і насупраць у нагах ставіліся вялікія валуны, падпраўленыя пад трохвугольнікі вышынёй да 1 - 1,2 м. На гэтых камянях часта выбіты крыжы і крыжападобныя знакі, выявы птушак і звяроў, прылады працы і іншыя знакі.

        Для каменных могільнікаў выбіралі месца на пагорках з сухім пясчаным грунтам. Колькасць пахаванняў у іх розная: ад 15 - 20, да 150 - 200, а ў сярэднім - 60 - 100. Магілы размяшчаюцца няроўнымі шэрагамі ў накірунку з паўночна-ўсходняга на паўднёва-заходні альбо наадварот (Вензаўшчына Шчучынскі р-н, Дварчаны, Барок, Навасёлкі Зельвенскі р-н). На могільніку каля в.Клепачы старэйшыя пахаванні размяшчаліся ў цэнтральнай частцы, а больш познія - па краях.

        Пахавальны абрад у каменных магілах - трупапалажэнне ў чатырохвугольнай яме з закругленымі вугламі і звужанай доннай часткай (даўжынёй 1,8 - 2 м, шырынёй 0,5 - 0,8 м і глыбінёй 0,5 - 1,3 м). Нябожчыка абстаўлялі з усіх бакоў дошкамі, якія часам мацавалі драўлянымі цвікамі. Зрэдку хавалі без дамавін. Як правіла, памерлых хавалі на спіне ў выцягнутым стане, адзначаныя пахаванні на левым ці правым баку з’яўляюцца падзахаваннямі. Галавой шкілеты арыентаваныя на поўдзень, паўднёвы захад ці паўднёвы ўсход, поўнач, паўночны захад ці паўночны ўсход, зрэдку на захад. Вялікая разнастайнасць назіраецца і ў размяшчэнні рук: скрыжаваныя на грудзях, выцягнутыя ўздоўж тулава, складзеныя на жываце, левая рука на лакце правай, правая - на левым плячы і інш. У кожнай магіле звычайна знаходзіўся адзін касцяк, але сустракаюцца два-тры і нават чатыры.

        Пахавальны інвентар жаночых пахаванняў даволі багаты. Ён прадстаўлены ўпрыгожаннямі, элементамі касцюму, прыладамі працы, амулетамі-абярэгамі. Найбольш характэрным упрыгожаннем з’яўляліся галаўныя венчыкі з бляшак, якія аздоблены дробнымі шклянымі пацеркамі. На шматлікіх бляшках маецца арнамент у выглядзе касых крыжоў, свастыкі, колаў і іншых фігур. Нешматлікія скроневыя кольцы прадстаўлены некалькімі тыпамі: шматпацеркавыя, пярсцёнкападобныя паўтараабаротныя, трохпацеркавыя, з S-падобным завітком. Знойдзены завушніцы ў выглядзе пытальніка, кольцападобныя з трыма падвескамі-стрыжнямі, на якія нанізаны па 2-3 пацеркі альбо бяз іх. Выяўлены каралі з бразготак, пацерак, ракавін-кауры, падвесак-крыжыкаў. Для ўпрыгожання рук існавалі вітыя і пласцінчатыя бранзалеты, спіральныя, пляцёныя і пласцінчатыя пярсцёнкі. Знойдзены фібулы і паясныя спражкі, бронзавыя сімвалічныя ключы, амулеты з зубоў жывёл, акаваных бронзай, нажы ў арнаментаваных похвах, манеты.

        Мужчынскія пахаванні вылучаюцца прадметамі ўзбраення. Гэта ўтулкавыя наканечнікі коп’яў з пяром падоўжана-трохвугольнай альбо падоўжана-яйкападобнай формы, баявыя нажы даўжынёй 25 см, сякеры. Прылады працы і прадметы быту прадстаўлены шырокалязовымі сякерамі, тачыльнымі брускамі, крэсівамі, паяснымі спражкамі, нажніцамі, шыламі. Выяўлены мініяцюрныя сякеркі-амулеты. Упрыгожанні ў асноўным прадстаўлены пярсцёнкамі. Знойдзены рэшткі скураных кашалькоў, упрыгожаных бронзай, манеты. Заўважана, што інвентар - рэдкая з’ява ў дзіцячых пахаваннях. У насыпу магілаў часта трапляюцца фрагменты керамічнага посуду: ляпных і ганчарных гаршкоў, місак, накрывак.

        Аналіз выяўленага матэрыялу і абраду пахаванняў дазваляе датаваць самыя раннія каменныя магілы канцом Х - пачаткам ХІ ст. А.В.Квяткоўская вылучае тры храналагічныя этапы эвалюцыі гэтага археалагічнага помніка: 1) канец Х - пачатак ХІІ стст.; 2) сярэдзіна ХІІ - пачатак ХVІ стст.; 3) сярэдзіна ХVI-XVII стст. Звычай рабіць каменныя кладакі над пахаваннямі не скончваецца да канца ХVII ст. На вясковых могілках XVIII-ХІХ стст. працягвалі будаваць над пахаваннямі каменныя кладкі.

 

        Арэал распаўсюджвання каменных могільнікаў на тэрыторыі Беларусі акрэсліваецца наступным чынам: на поўначы мяжа праходзіць па р.Віліі і яе прытоках Нарачы і Іліі; на ўсходзе гэтыя помнікі вядомыя на р.Бярэзіне (Дняпроўскай) і яе прытоках Схе і Ушачы; паўднёва-ўсходняя мяжа праходзіць па вярхоўях прытокаў Нёмана - Сервеча, Ушы, Шчары; на паўднёвым захадзе каменныя магілы вядомы па прытоках Буга - Мухавец, Лясная і па р.Нараў; на захадзе - у вярхоўях Свіслачы і далей распаўсюджваюцца на тэрыторыю Польшчы; на паўночным захадзе гэтыя помнікі выходзяць на тэрыторыю Літвы."


Tags: Лідчына

  • Post a new comment

    Error

    Your IP address will be recorded 

  • 16 comments

[info]juli_erde

September 6 2008, 16:51:00 UTC 3 years ago

Вельмі цікавы аповяд, дзякуй Вам.
А чый канкрэтна могільнік, не яцьвяжскі?

[info]pawet

September 6 2008, 16:55:37 UTC 3 years ago

Дык канешне, балцкі.

[info]juli_erde

September 6 2008, 20:21:22 UTC 3 years ago

Некалі пісала тут, у ЖЖ пра могільнік у Вензаўшчыне, а нядаўна даведалася, што рэканструкцыю выгляду яцьвяга рабілі якраз па чарапах з гэтага пахаваньня.

[info]pawet

September 6 2008, 20:32:12 UTC 3 years ago

У нас кожны другі ятвяг з нармальным жывым чэрапам :)
Паміж Валкавыскам і Лідай, напрыклад, (100 км) добра бачна розніца ў людзях.
Там чыста славянкі тып, тут балтскі.

[info]juli_erde

September 6 2008, 20:41:17 UTC 3 years ago

Ну ня кожны другі, але ёсьць такія. Яцьвяжскі арэал закранаў і маю Дзятлаўшчыну, а каля Слоніма ўвогуле ёсьць вёска Ятвезь.

[info]pawet

September 7 2008, 12:35:21 UTC 3 years ago

Мы - суседзі :)
Ятвезь ёсць пад Валкавыскам, (гэта зараз ўжо Валкавыск, там мой дзяцька) і калі не памыляюсь яшчэ шмат дзе.

[info]juli_erde

September 7 2008, 22:21:11 UTC 3 years ago

Ага, ведаю, суседзі :)

Так, і "варыяцый на тэму" таксама шмат.

[info]kryviec

September 7 2008, 07:58:09 UTC 3 years ago

дарэчы, хутчэй за ўсё "славянскі" тып належыць акурат ятвягам :)

[info]pawet

September 7 2008, 12:41:06 UTC 3 years ago

З некатарымі хібнасцямі, разумею і згаджаюся.
Верагодна так і ёсць.

[info]kittyhemman

October 9 2008, 16:06:20 UTC 3 years ago

Этнонім - балты, жыхары ВКЛ (плюс яшчэ адзін балцкі этнас - жмудзіны(самагіты) 2.

[info]allenmairtin

October 9 2008, 16:14:38 UTC 3 years ago

Канешне вера гэта асабістая справа кожнага і лесці ў душу няхто не збіраецца, але што б не здарылася ўсе гэтыя ўражанні, якія кансалідуюцца на пляцоўкі адмоўнага накірунку да Храма Божага ці касцёлу б’юцца і ты бяжыш за дапамогай і толькі ў цяжкую хвіліну разумееш: “ Ёсць скарбы вечныя, скарбы душэўныя – высшая сіла, якая не зчэзне як гэтае багацце да звання, а застанецца з табою і некіне і саграе і пашкадуе.

[info]pawet

October 9 2008, 16:28:02 UTC 3 years ago

? гэта мне? Я хрысціанін.

Anonymous

September 6 2008, 17:07:00 UTC 3 years ago

NOX

Эхх, можа прыеду на родную замельку гэтак праз месяц, а пакуль паўглядаюся

[info]krutach

September 6 2008, 20:18:03 UTC 3 years ago

дзякуй, толькі схавайце гэта падкат

[info]pawet

September 7 2008, 12:38:15 UTC 3 years ago

О, гэта глюк гэтага сэрвіса.
Калі пераходзішь з "HTML" на rich "TEXT" ен б'е тэг ката. Выбачайце.

[info]sania_ales

September 7 2008, 11:39:47 UTC 3 years ago

Дзякуй, але трафік бязбожна жрэ
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…