Leon ([info]pawet) wrote,
@ 2008-06-07 18:11:00
Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend  Next Entry
Entry tags:Павет

Сёння дадаў на Павеце:

Помнік на магіле Вацлава Іваноўскага
http://pawet.net/book/hist/peoples/pomnik_iv.html

Ранейшае аб Іваноўскім на Павеце:

Туронак Ю. "Вацлаў Іваноўскі і адраджэнне Беларусі"
http://pawet.net/book/hist/iwanowski/index.html

Вацлаў Iваноўскi
http://pawet.net/book/sawuk/iwanouski.html

Газэта "Свабода"
http://pawet.net/book/sliukin/svaboda.html

Так сама сёння дадаў:

Лідскія юбіляры 2007 года
http://pawet.net/book/hist/2007.html
Сярод іншага, там ёсць такі матэрыял з архіваў Лідскага музею аб Стралкоўскім:
"У жніўні 1953 г. амерыканскай выведкай у Налібоцкую пушчу былі скінутыя на парашутах тры дыверсанты беларускага паходжання. Усе дарогі з пушчы былі перакрытыя. Капітан Стралкоўскі і трое салдатаў сядзелі на ўзбочыне дарогі паміж Бердаўкай і Кір’янаўцамі. Раніцай з боку Ліды з’явіўся невядомы, ён ішоў спакойна па дарозе, босым, з перакінутымі праз плячо ботамі, у накінутай на плечы фуфайцы (пінжаку). Гэта быў тэрарыст адзіночка І.А. Грынцэвіч з Ёдкаў. Ён у 17 гадоў быў арыштаваны, збег з лагера і хаваўся. На яго ліку былі забойствы ўпаўнаважанага Мін. нарыхтовак Майсея Цітавіча Дзягілева (жнівень 1950), участковага міліцыянера малодшага лейтэнанта Аляксея Кірсанцевіча Кірылава (8 жніўня 1951), старшыні калгаса Пятра Аляксандравіча Шота (жнівень 1953). Стралкоўскі падклікаў яго да сабе і папрасіў прад’явіць дакументы. Грынцэвіч спакойна падышоў, выхапіў пісталет, стрэліў ва ўпор у Стралкоўскага, а затым расстраляў па чарзе трох салдат. З аднаго з іх сарваў аўтамат і па бульбяным полі ўцёк у лес. Стралкоўскі і адзін салдат былі забітыя на месцы, другі салдат памёр у Бердаўскай лякарні, у трэцяга Трыфанава быў перабіты пазваночнік”




Create an Account
Forgot your login or password?
Login w/ OpenID
English • Español • Deutsch • Русский…