Гэтае зацьменне мае вельмі малую максімальную фазу (0,08)Месяцовага зацьменне 31 снежня 2009 г. па сусветным часе:
Пачатак 18 гадзін 52 хвіліны
Сярэдзіна 19 гадзін 22 хвіліны
Канец 19 гадзін 54 хвіліны

Зямля вакол Сонца круціцца па эліпсе. Улетку ў кропцы афелію Зямля далей усяго размешчана ад Сонца на сваёй эліптычнай траекторыі. Мінанне афелію напачатку ліпеня азначае, што ў гэты дзень Сонца будзе мець найменшы бачны дыяметр. На здымку прыведзены для параўнання две выявы Сонцы, зробленыя ў дні перыгелія (узімку) і афелію 2008 г. Напісана адлегласць ад Зямлі да Сонца ў кіламетрах на гэтыя дні. Памер Сонцы ў перигеліі і афеліі адрозніваецца на 3%.
Калі кожны дзень у адзін і той ж час фатаграфаваць Сонца, у выніку на зборным здымку яно будзе перамяшчацца вось так.
За год Сонца зробіць крывую, якая мае форму васьмёркі, (такую крывую называюць аналемай). Заўтра ў паўночным паўшар'і Зямлі здарыцца дзень зімовага сонцастаяння. У гэты дзень Сонца будзе знаходзіцца ў самай ніжняй кропцы аналемы. Калі спланаваць працэс, на адной з фатаграфій можна зняць поўнае сонечнае зацьменне. На гэтым малюнку паказана такая аналема з поўным сонечным зацьменнем. Паслядоўнасць фатаграфій была атрымана ў Турцыі пачынаючы з 2005 г. Асноўны здымак паслядоўнасці быў зроблены падчас поўнай фазы сонечнага зацьмення ў турэцкім горадзе Сідзе 29-га сакавіка 2006 г. Падчас поўнай фазы была бачная Венера, яе можна знайсці ўнізе справа.
АдсюльЗ вечара М44,31,102,130, h-x Пеярсея і т.д.
з 5-45 да 6-10 Марс.
Пасля 6-10 неба выключылі.
Адпачываў :)
з 5-45 да 6-10 Марс.
Пасля 6-10 неба выключылі.
Адпачываў :)

А вось і відэа. Эпсілон Ліры глядзеў.
NASAtelevision: President Obama kicked off Astronomy Night on the South Lawn of the White House. Some 150 middle school students from the Washington area got to learn more about their universe using more than 20 telescopes provided by NASA and other organizations. They observed Jupiter, the moon and selected stars. Other activities included science presentations with samples of meteorites and moon rocks. NASA's Museum Alliance, a consortium of museums, science centers and planetariums conducted activities worldwide to coincide with the White House event. Astronomy Night helped note the International Year of Astronomy, a global celebration of contributions to society and culture in the 400 years since Galileo first used a telescope.
- Music:Oscar Peterson Trio-Night Train

Учора Зямля мінула плоскасць кольцаў Сатурна.
Гэта азначае, што для зямных астраномаў кольца Сатурна зараз не бачны. Але на небе Сатурн размяшчаецца цяпер вельмі блізка да Сонца, зблізку гарызонту адразу пасля заходу Сонца, і таму назіраць у тэлескоп Сатурн без кольцаў не магчыма.
На фотаздымку - мантаж, складзенае з кадраў, якія былі зроблены ў перыяд з 2004 па 2009 г. Храналагічна кадры размешчаныя ад ніжняга правага кута да верхняга левага. На фотаздымку прадэманстравана, як змяняецца нахіл кольцаў на працягу шасці гадоў. Сатурн з кольцамі размешчанымі да нас рабром, зняты ў пачатку гэтага года.
Здымак з сайта НАСА
Мой апошні артыкул "Вітольд Карлавіч Цэраскі. Да 160-тых угодкаў з дня нараджэння" для ЖЖ завялікі.
Гэты артыкул на беларускім астрафоруме
Надрукаваны ў “Нашым Слове” №№ 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень – жнівень 2009 г.
Гэты артыкул на беларускім астрафоруме
Надрукаваны ў “Нашым Слове” №№ 29(920), 30(921), 31(922), 32(923), 33(924) за ліпень – жнівень 2009 г.

Збор галяктык NGC 7771, ляжаць амаль у 200 мільёнаў сьветлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Пегас.
- Music:Bach Johann Sebastian -18.SonataNo.6InGMajorBwv530
Учора закончыў і адправіў рэдактару вялікі вртыкул аб астраноме В.Цэраскім (нарадзіўся ў Слуцку). Цэраскі адзін з першых назіраў такую з'яву як "серабрыстыя аблокі". А у 23-30 серабрыстыя аблокі з'явіліся ў мяне перад балконам. З'няў.
Вось як адкрыццё серабрыстых аблокаў апісваў адкрывальнік (Цэраскі В.К.):
"У 1885 г., каля летняга сонцастаяння, намі былі заўважаны зусім асаблівыя аблокі, названыя пасля свецяшчыміся ці серабрыстымі аблокамі.
Што да іх з'яўлення, то я дакладна ведаю, што да 4 чэрвеня 1885 г. мы іх ніколі не бачылі …
Вяртаючыся аднойчы ў адзін з гэтых дзён досвіткам з шпацыру, мы ўбачылі неба ў незвычайным стане; было бачна – адбываецца нешта, што трэба назіраць, хоць і метэаралогія і не ўваходзіць у праграму працы Абсерваторыі.
Палова неба да зеніту была пакратае шчыльным слоем зусім новых для нас аблокаў. З'ява была тады ў максімуме ... яго навізна прымусіла нас страціць найболей цікавыя і спрыяльныя імгненні. Шмат разоў з таго дня мы бачылі і фатаграфавалі вельмі цікавыя аблокі, але гэта былі ўжо толькі рэшткі, якія не давалі ніякага ўяўлення пра з'яву ў яго максімальным развіцці.
Назіранне дазволіла нам адкрыць некаторыя вельмі характэрныя ўласцівасці згаданых аблокаў.
24 чэрвеня 1885, як сказана вышэй, мы спрабавалі вызначыць іх вышыню, назіраючы з дзвюх кропкаў, аддаленых на 10 км адна ад аднай, і знайшлі, што гэтыя база замалая, гэта паказвала на вялікую вышыню аблокаў. Назіранні 26 чэрвеня далі нам вертыкальную вышыню каля 75 км. Хутка мы зразумелі, што аблокі, якая б ні была іх колькасць, не бачныя ні днём ні ўначы; яны бачныя толькі пры вызначаным становішчы Сонца пад гарызонтам, пры ранішнім ці вячэрнім світанку.
У гэту гадзіну разгортваецца дзіўная карціна: на зусім ясным небе з'яўляюцца аблокі, і праз некаторы час яны становяцца нябачнымі. Я падкрэсліваю тое, што яны не знікаюць, але толькі становяцца нябачныя, гэта я ўстанавіў з упэўненасцю, назіраючы іх простым вокам і ў трубу са слабым павелічэннем.
Калі ўвечар аблокаў шмат, то на паўночным захадзе над кропкаю, дзе зайшло Сонца, утвараецца свецяшчыйся сегмент, які, змяняючыся патроху ў памерах, павольна перасоўваецца да поўначы. Апоўначы вышыня сегмента больш не змяняецца, і гэта самы спрыяльны момант каб рабіць назіранні, замалёўкі ці фатаграфаванні.
Аблокі, нягледзячы на іх яркасць, вельмі празрыстыя; не адзін раз я бачыў, як яны праходзілі перад зоркамі, не памяншаючы іх бляску. Гэта паказвае, што паглынанне света малое, але ўсё ж існуе і ўплывае на фотаметрычныя назіранні. Малая колькасць маіх астранамічных назіранняў за апошні час тлумачыцца менавіта прысутнасцю гэтых аблокаў.
Пачынаючы з 1885 г. мы іх бачылі кожнае лета. У мінулым, 1889 годзе я ўбачыў іх у першы раз 9 чэрвеня, у 11 вечара, каля гарызонту на паўночным захадзе, але да поўначы яны зніклі …".

- Music:Wes Montgomery-D-Natural Blues

Учора ў 00-00, фатаздымак гарызонту на поўначы.
У пошуку серабрыстых аблокаў
У пошуку серабрыстых аблокаў
Ізноў учорашні Месяц
- Music:Bill Evans-The Complete Live At The Village Vanguard\CD2\09. My Romance [Take 2]
Усё бачылі фатаграфіі з касмічнага тэлескопа імя Хабла. Але ніхто не бачыў фатаграфіяў самога тэлескопа Хабл.

Шатл Атлантыс 13 траўня паспяхова сутыкаваўся з тэлескопам Хабл: тэлескоп быў захоплены маніпулятарам шатла. Экіпаж Атлантыса правёў серыю працаў па рамонце і ўдасканаленню арбітальнага тэлескопа, гэта павінна падоўжыць тэрмін працы Хабла да 2014 г.

- Music:Chopin-Piano Concerto No.2 in F Minor, Op.21
Robert Gendler апублікаваў мазаіку цэнтра нашае Галактыкі.
50 кадраў, 60 гадзінаў экспазіцыі...
Перад праглядам тыя хто разумеюць, прымаюць адэкватныя меры засцярогі ... падтрымліванне сківіцаў і г.д. :)
1600 x 1065
2400 x 1598
5000 x 3329
50 кадраў, 60 гадзінаў экспазіцыі...
Перад праглядам тыя хто разумеюць, прымаюць адэкватныя меры засцярогі ... падтрымліванне сківіцаў і г.д. :)
1600 x 1065
2400 x 1598
5000 x 3329
- Music:Jacques Loussier Trio- Concerto for 3 pianos in D mi
Князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (1702-1762), ахвяраваў тэлескоп у 4 футы даўжынёй, які быў выраблены ў Нямеччыне. Тэлескоп абшыты скурай, з гравіраваным золатам надпісам: “Dono celsissimi principis Michaelis Radziwill palat: Viln. supr: ducis exerc: M.D.L. cessit Acad: Viln: S. J. ad usum astronomicos”. Гэты тэлескоп – рэфлектар сістэмы Грэгары, які мае галоўнае люстэрка дыяметрам 13,5 см з люстраной бронзы і да нашага часу захоўваецца ў музеі віленскага ўніверсітэта.
- Music:Miles Davis-It Never Entered My Mind
Імглістасць "Эскімос" (NGC 2392 ) была адкрыта астраномам Уільямам Гершелем у 1787 году. Калі на імглістасць NGC 2392 глядзець з паверхні Зямлі, то яна падобная на галаву чалавека як быццам бы ў каптуры (таму і "Эскімос") Калі глядзець на імглістасць з космасу, як гэта зрабіў касмічны тэлескоп Хабла ў 2000 г. ( гл. здымак), то яна ўяўляе сабою газавае воблака са складанаю ўнутранаю структураю.
Імглістасць знаходзіцца ў нашай Галактыцы, на адлегласці трох тысячаў светлавых гадоў ад нас у кірунку на сузор'е Двайнятаў
- Music:Duke Ellington-All Too Soon
Закончыў артыкул аб Яне Снядэцкім.
Новы матэрыял па абсерваторыі Пачобута. Тэкставая інфармацыя адсюль: Józef Bieliński. Uniwersytet Wileński. T. I. Kraków. 1899-1900. C.173-174.
... апісанне перабудаванай абсерваторыі на пачатку XVIII ст. : “Шэсць квадратных калон стаяць ўздоўж залы ў два шэрагі і дзеляць яе на тры роўныя часткі. Падлога залы выкладзеная квадратнай пліткай са шведскага каменя. Шырокія лесвічныя маршы вядуць да сярэдзіны ўсходняй сцяны залы. Адкуль адкрываецца від на процілеглую сцяну з порцікам, упрыгожаным гіпсавымі постацямі міфалагічных багіняў астраноміі: Дыяны і Ўраніі. Дыяна трымае тарчу з барэльефам Пузынінай, Уранія падтрымлівае левай рукой зорнае паўкола а ў правай трымае вянок з надпісам E. P. O. (Elżbieta Puzynina Ogińska). У сярэдзіне порціка знаходзіцца барэльеф з выявай караля Станіслава Аўгуста. Пад порцікам, у сярэдзіне, знаходзяцца малюнкі чатырох знакаў задыяку: Авен, Рак, Шалі, Казярог, якія азначаюць чатыры поры года. У паўночнай і паўднёвай сцяне залы, з кожнага боку сем вокнаў, у частцы пакоя паміж імі стаяць дванаццаць шаф з гадзіннікамі і кнігамі. У адным з вокнаў на паўднёвым боку, размешчаны тэлескоп, даўжынёй чатыры фута, зроблены майстрам Канівэ. У гэтай зале, акрамя розных астранамічных прыбораў, знаходзяцца каля 30 партрэтаў напісаных маслам. З іх заслугоўваюць увагі: два партрэта Пузынінай, два партрэта Валяр'яна Пратасевіча, біскупа віленскага, Станіслава Варшевіцкага, першага рэктара калегіума езуіцкага, Петра Скаргі, першага рэктара Акадэміі, прафесароў Андрэя Крыгера, Тамаша Жаброўскага, Марціна Пачобута, князя-куратара Чартарыскага, Стэфана Баторыя, Жыгімонта Аўгуста, Станіслава Аўгуста і г.д.
Знадворку, над сямю вокнамі вялікай залы, на паўночнай частцы намаляваны знакі шасці планетаў: Меркурыя, Венеры, Землі, Марса, Юпіцера і Сатурна. Па кутах абсерваторыі пабудаваны дзве круглыя вежы ў стылі вялікіх дарыйскіх калон, пад рассоўнымі купаламі вежаў знаходзяцца дванаццаць знакаў задыяку.
Абсерваторыя з усімі будынкам не змянілася, і да майго ад'езду з Вільні была ў тым жа стане, і што і пры Пачобуце. На левай сцяне абсерваторыі ўмуравана Літоўская Пагоня ...”
- Music:Art Tatum & Buddy DeFranco-Deep Night
Сёння максімальнае збліжэнне Меркурыя і Плеяд (здаецца 1,4 град.), вось што атрымалася.
Складанне 15 кадраў у DeepSkyStacker па 2 сек, 800 ISO, Zenisthar 66 SD APO, Canon EOS Rebel XT

Складанне 15 кадраў у DeepSkyStacker па 2 сек, 800 ISO, Zenisthar 66 SD APO, Canon EOS Rebel XT

Месяц 

І зноў Плеяды з Меркурыем і самалётам з пад Вільні.
- Music:Dexter Gordon-Our Love Is Here To Stay