Home

Рэклама

ww1

  • 02 Жнв 2009 at 1:44 PM
pawet
Львоў, 1916 г.
 
18.53 КБ 
 
20.71 КБ


Кайзер Вільгельм II у Лідзе
 
49.44 КБ 

З 18 траўня 1916 г. да 3 чэрвеня, кайзер рабіў інспекцыю войскаў на ўсходзе. Кайзер выехаў з Гамбурга, праз Берлін у Коуно, а затым у Мітаву (Елгаву), Вільню, Ліду, Слонім, Гародню, Мальборк.

Tags:

WW1

  • 01 Жнв 2009 at 4:20 PM
pawet
Атрыкул Шімелевіча аб жніўне 1914 г., напісаны летам 1939 г . ...

Lato 1914 r. wypadło gorące i suche. W czerwcu i lipcu skwar dochodził 40 o C w cieniu i przez kilka tygodni nie spadło ani kropli deszczu. Woda w rzekach i stawach spadla. Na Niemnie od Morynia do Orli gęsto osiadały na mieliznach tratwy i tamowały spław. Powietrze napełnione było dymem. Na południe za Niemnem w dzień wiły się obłoki dymu a w nocy przyświecały dalekie luny: to paliły się lasy. W Romanowcach nad Lebiodą i w Żyżmie nad Żyżmą pod kłębami białego dymu tlały torfowiska. Zwykle mokre błota Dokudowskie i Dzitwiańskie były tak suche, że przez nie jeżdżono jak po polu. W wiejskich kościołach i cerkwiach odprawiano modły o deszcz, pola obchodzono procesjonalnie z obrazami, chorągwiami i pobożnym śpiewem.
Read more... )

Tags:

Першая сусветная вайна

  • 09 Чэр 2009 at 5:52 PM
pawet

49.56 КБ

Нямецкая паштоўка у гонар захопу Гародні.



Tags:

02 Кст 2008

  • 4:54 PM
pawet
63.28 КБ

Яе Імператарскай Высокасці Вялікай Княгіні Анастасіі Мікалаеўны ваенна - санітарны цягнік №61, 1916.
Цэпелін над Менскам.

30 Врс 2008

  • 6:55 PM
pawet
У працяг тэмы.
узята[info]szhaman 
64.60 КБ
Аб тым як Нямеччына бачыла сваю перамогу ў WW1 нямецкай карты не знайшоў, знайшоў французскую.
Натуральна - гэта хутчэй прапаганда, чым рэальныя планы Кайзера.


195.33 КБ
Але ж вось нямецкая карта Еўропы пасля меркаванай перамогі Нямеччыны ў WW2 .
Я думаю, што гэта прыкладна тое ж самае.

Tags:

Карта будучай Еўропы

  • 29 Врс 2008 at 9:37 PM
pawet
Плакат "Карта будучай Еўропы".
Масква, выданне І.П. Аляксеева, арыентыровачна 1914 г.

ідэя [info]szhaman 



Тэкст:

РАСІЯ – вялікая, самадзяржаўная, ваюе за аднаўленне права, справядлівасці, міру і законнасці на зямлі – ёй не трэба чужое дабро, ёй не патрэбныя чужыя землі, яна возьме толькі толькі тое, што ёй заўжды прыналежыла – Червоную Русь з Львовам і Перемышлем, і частку Буковіны з Черновіцамі. Усходняя Прусія з Кенігсбергам на Вісле, пабарваваная не раз рускай крывёй, павінна быць ізноў Рускай зямлёй. Данцыг і Торіг павінны быць зробленыя рускімі крэпасцямі.
У межах Расіі, пад яе магутным скіпетрам, вольная ў самакіраванні сваім ПОЛЬШЧА уз'яднае свае правінцыі, дагэтуль інтрыгамі Нямеччыны і Аўстрыі забраныя.

АНГЛІЯ – ейныя калоніі ўсенародна прызнавалі, што справядлівая Англія стала ім родный маці – яна атрымае ўсе калоніі Нямеччыны, забяспечыць ім законнасць, справядлівасць і зробіцца і ім роднай маці.

ФРАНЦЫЯ – атрымае вобласць паміж рэкамі Молем і Рэйнам з крэпасцю Кобленц. Сыйдзе чорнае жалобнае покрыва са Страсбургскай статуі і ізноў Эльзас і Латарынгія будуць вольнай Францыяй.

БЕЛЬГІЯ – першай паказала сваю вар'яцкую адвагу Нямеччыне, бедная спустошаная Бельгія, хіба не заслугоўвае яна быць вялікай дзяржавай? Яна атрымае Рэйнскую правінцыю і права ўзяць да сабе ў Брусэль з Берлінскіх музеяў лепшыя творы мастацтва.

СЕРБІЯ – будзе таксама вялікая дзяржава, яна заслужыла гэта, заплаціўшы сваім Белградам. Боснія, Герцоговіна, Далмация і Харватыя (Харватыя) павінны адысці ёй. Каб гарматы Аўстрыі не глядзелі на Белград, ёй жа адыходзіць Землін.

ДАНІЯ - атрымае Шлезінг і Гольштынію па Кільский канал.

ГАЛАНДЫЯ – атрымае Эсэн дзе раней былі заводы Круппа, бо сталіца вайны павінна падпарадкоўвацца Гаазе, сталіцы свету.

ІТАЛІЯ – атрымае Паўднёвы Ціроль і Петрыю з Трыестам.

ШВЕЙЦАРЫЯ – мірная краіна курортаў атрымае Ціроль з яго курортамі, каб рускія маглі ездзіць на курорты ўжо не ў Аўстрыю.

РУМЫНІЯ – адыдзе частка Букавіны і Трансільваніі, толькі таму, што Трансільванія была некалі Румыніяй

ЧЭХІЯ – з Прагай і Вугоршчына з Будапештам будуць кожная асобнай дзяржавай у межах іх народнасцяў з кіраваннем, народам абраным.

АЛБАНІЯ – страціла ўсё "выгляды" на самастойную дзяржаву падзяляецца паміж Чарнагорыяй, Сербіяй, Італіяй.

ТУРЦЫЯ – захавае свае ўладанні, калі не будзе безумствовать і не пашле «дэсанта на дно Чорнага мора» па выразе г. Міхайлаўскага ў «Рускім слове».

Нямеччына і Аўстрыя – атрымаюць усё што ад іншых дзяржаў застанецца.

P.S. Бачна, што Турцыя яшчэ не вораг і пралівы яшчэ не "расейскія"

Tags:

30 Жнв 2008

  • 4:09 PM
pawet
Гродна.
Першая сусветная вайна.
Агляд шпіталя.

45.05 КБ

29 Жнв 2008

  • 7:55 PM
pawet
Гродна.
Першая сусветная вайна.
Адзін дзень нямецкага батальёна сувязі.

41.20 КБ
47.87 КБ
40.26 КБ
40.47 КБ
37.95 КБ

28 Жнв 2008

  • 7:58 PM
pawet
Гродна.
Першая сусветная вайна.
Нямецкія войскі.
65.75 КБ

66.78 КБ

72.39 КБ

54.70 КБ

27 Жнв 2008

  • 8:00 PM
pawet
Гродна.
Першая сусветная вайна
... над Нёманам.

55.07 КБ

53.11 КБ
pawet
Гэтая паштоўка пасланая ў 1917 г.
З 18 траўня 1916 г. да 3 чэрвеня, кайзер зрабіў інспекцыю сваіх войскаў на ўсходзе.

Кайзер выехаў з Гамбурга, праз Берлін у Коуно, а затым у Мітаву (Елгаву), Вільню, Ліду, Слонім, Гародню, Мальборк.

49.44 КБ

18 Жнв 2008

  • 7:24 PM
pawet
Паштоўкі, пасланыя нямецкімі салдатамі дахаты з Ліды ў Першую Сусветную.
56.32 КБ

54.89 КБ

70.67 КБ

17 Жнв 2008

  • 7:17 PM
pawet
Расейская батарэя трохцалёвак пад Гродна.
1915 г.
45.04 КБ

16 Жнв 2008

  • 3:32 PM
pawet
Паштоўка 1915 года.
Тры нямецкіх генерала (сярод іх камендант горада) і афіцэры перад гатэлем Роял.

66.62 КБ
80.84 КБ

14 Жнв 2008

  • 12:26 AM
pawet
Гарадзенскія "Фарты".
Дзве першыя паштоўкі - да 1914 г., будаўніцтва крэпасці.
Дзве наступныя - 1916 г., падарваныя "Фарты".
Апошняя фатаграфія зробленая два тыдня назад.

55.05 КБ
63.54 КБ
49.70 КБ
39.14 КБ
64.23 КБ

1-я Сусветная вайна

  • 03 Жнв 2008 at 8:42 PM
pawet
Да пачатку 1-й Сусветнай вайны.
Фрагменты з главы маёй кніжкі аб генералу Кандратовічу
http://pawet.net/book/kondratovicz/general_kandratowicz.pdf
http://pawet.net/book/kondratovicz/index3.htm


1 жніўня 1914 г. у 17.00 Германія аб'явіла вайну Расіі.

Згодна з планамі расійскага камандавання вайна павінна была пачацца з дзеянняў расійскай арміі супраць Усходняй Прусіі: 1-я расійская армія генерала Рененкампфа наступае з усходу, з раёна Вільні, адначасова з ёй 2-я армія генерала Самсонава наступае з поўдня, з раёна Варшавы. Аднак яшчэ ў красавіку 1914 г. на камандна-штабной гульні ў Кіеве, якую праводзіў вайсковы міністр Сухамлінаў, і ў якой бралі ўдзел усе камандзіры карпусоў і армій, у тым ліку і Кандратовіч, стала зразумела, што 2-я армія абавязкова спозніцца з-за адсутнасці дарог ў зоне яе высоўвання. Гэта дасць магчымасць манеўру немцам і прывядзе да разгрому. Як быць? Вышэйшае вайсковае кіраўніцтва знаходзіць "бліскучае" выйсце. Даецца ўводная, што ў Францыі саюзнікі перамагаюць, немцы вось-вось атрымаюць паразу і нічога не робяць на ўсходзе дзеля выратавання. Наогул, было вырашана, што колькасць расейскіх войскаў будзе настолькі значнай, што немцы будуць разбітыя без вялікіх перашкод.

У жыцці было ўсё наадварот. Каб уратаваць ад поўнага разгрому французаў з англічанамі, наступаць давялося на 15-ты дзень ад пачатку мабілізацыі. Да гэтага тэрміну сканцэнтравалася толькі 30% планаваных сілаў. Для падходу наступных 30% небходна было яшчэ 8 дзён, але немцы былі ўжо пад Парыжам, і, каб не застацца з ворагам адзін на адзін, раніцай 17 жніўня 1-я расійская армія перайшла мяжу. Усходне-Прускай аперацыі прызначана шмат кніг, гэта адна з найбольш цяжкіх і павучальных бітваў 1-й Сусветнай вайны.

23-ці корпус пасля заканчэння мабілізаціі быў адразу разабраны на часткі. 3-я гвардзейская дывізія (генерал-лейтэнанта Сірэліўса) была адпраўлена ў Саколку, у рэзерву Паўночна-заходняга фронту, штаб якога ў гэты час знаходзіўся у Лідзе. 2-я пяхотная дывізія (генерал-лейтэнанта Мінгіна) засталася ў цвердзі Новагеоргіеўск (зараз Модлін) і была падпарадкавана каменданту цвердзі. Кавалерыя корпуса (гвардзейская кавалерыйская брыгада) адпраўлена на Паўднёва-заходні фронт супраць аўстрыйцаў, мартырны дывізіён передадзены ў 2-гі армейскі корпус, сапёрны батальён - у цвердзь Гародня. Потым дывізію Мінгіна зноў перадалі Кандратовічу, і яна даганяла карпусы, якія наступалі. У камандзіра застаўся толькі штаб корпуса. Аднак у загадах і дырэктывах корпус лічыўся так, як быцам бы ён дзейнічаў у поўным складзе.

17 жніўня 2-я армія пачала высоўвацца да дзяржаўнай мяжы. Стаяла спякота. Карпусы наступалі бязспынна па сыпучых пясках, без тылавога суправаджэння, па некалькі дзён нават без хлеба. Дывізія Мінгіна, наогул, не мела абозаў, і ёй было загадана харчавацца з абозаў 15 корпуса. Ішлі без перапынкаў, без адпачынку ўдзень. Адолеўшы за 3-е сутак 80 км, армія Самсонава 20 жніўня перайшла дзяржаўную мяжу. 2-я армія складалася з 1-га, 2-га, 6-га, 13-га, 15-га і 23-га армейскіх корпусоў. Гэтак жа ў яе склад уваходзілі 4-я, 6-я і 15-я кавалерыйскія дывізіі, усяго 150000 чалавек, 702 гарматы, прыкладна такую ж моц мела і 1-я армія Ранненкампфа.

14 жніўня ў Беластоку Кандратовіч выдае загад па войсках корпуса № 7: "Вярнуўшыся з камандзіроўкі 13 жніўня, прыступіў да камандавання корпусам ... 18 жніўня да 6 гадзін вечара корпусу сканцэнтравацца каля Новагеоргіеўска ...".

Аднак тэлеграма Галоўнакамандуючага фронтам ад 14 жніўня № 3 загадвала 3-й гвардзейскай дывізіі заставацца ў Саколцы. 16 жніўня дывізія была перасунута ў Беласток, а 17 жніўня дывізіі загадана рухацца ў бок фронту, на Дэмбрава. Ад такога кіравання штабам акругі дывізіямі корпуса Кандратовіча, войскі пераблыталіся і генерал, прыкладна да 27 жніўня збіраў свае дывізіі.

Ад пачатку наступлення ў баях удзельнічала толькі 2-я пяхотная дывізія, наступаючы паміж 1-м і 15-м карпусамі. 24 жніўня гэтая дывізія была падпарадкавана камандзіру 15-га корпуса генералу Мартасу. 3-я гвардзейская дывізія, даганяючы войскі, падыходзіла ў гэты дзень да Млавы, 1-я стралковая брыгада была яшчэ ў Новагеоргіеўску. Такім чынам, пры выхадзе 23-га корпуса на лінію наступлення 2-й арміі, 2-я пяхотная дывізія была ў 15-м корпусе, 3-я гвар-дзейская дывізія ўваходзіла ў бой часткамі, пры чым яе Кексгольмскі полк быў перададзены 2-й дывізіі. Больш заблытаць працу штаба 23-га корпуса не змаглі б нават немцы!

Амаль што да канца жніўня, 2-я армія наступала без значных сутыкненняў з супраціўнікам і прайшла палову адлегласці ад расійскай мяжы да Балтыкі. Войскі смяротна стаміліся, адсутнічалі палявыя пякарні, сілкаваліся толькі сухарамі і тым, што адбіралі ў нямецкага насельніцтва. Штаб арміі не меў сувязі са штабамі карпусоў, штабы карпусоў - з дывізіямі. Ужывалася радыёсувязь, але ж да пачатку вайны штабы не распрацавалі нават кодаў, і загады войскам ішлі адкрытым тэкстам. У гэта цяжка паверыць, але не была арганізавана, нават, выведка, і ніхто, ні ў штабе фронту, ні ў штабах армій і карпусоў не ведаў, дзе немцы! Кавалерыя не рабіла рэйдаў па тылах супраціўніка, а ішла за пяхотай. Авіяцыя дастаўляла пакеты паміж штабамі, а расійскія жаўнеры, якія ніколі не бачылі самалётаў, абстрэльвалі сваіх, мяркуючы, што такую хітрую машыну маглі мець толькі немцы.

У германскіх штабах не маглі паверыць, што рускія адкрытым тэкстам па радыё кіруюць сваімі войскамі. Але дакладная выведка з паветра красамоўна сведчыла, што радыёперахопам можна верыць. Гэтак жа працавала і нямецкая тэлефонная сувязь: аб кожным кроку расійцаў, тутэйшае насельніцтва інфармавала па тэлефону германскі штаб!

Немецкія генералы ўмелі ваяваць і ваявалі надзвычай добра. Атрымаўшы паразу ад Рененкампфа пад Гумбіенам (20 жніўня), нямецкія карпусы адарваліся ад расійцаў, для аховы Кенігсберга пакінуўшы толькі нязначныя часткі ландверу (апалчэнцаў). Выкарыстоўваючы шчыльную сетку чыгунак, нямецкія войскі былі перавезены на левы і правы флангі арміі Самсонава. У гэты час, раскіданыя па фронце на адлегласці ў 120 вёрст, войскі генерала Самсонава ішлі насустрач свайму лёсу, нічога не ведаючы аб супраціўніку. Дадаўшы да сваіх сілаў на ўсходзе два пяхотныя карпусы з французкага фронту (так расійская параза выратавала Парыж), 26 жніўня немцы выцялі ў флангі, адразаючы расійцаў ад сваіх баз. Камандзір 6-га корпуса Благавешчанскі пакінуў свае войскі і збег. У гэты дзень, у 7:25 Кандратовіч дасылае Самсонаву тэлеграму: " ... немцы перайшлі ў энергічны наступ супраць 1-га корпуса з захаду. ... жадана супраць ... наступаючых высунуць ... 2-ю пяхотную дывізію ... загадаў адной брыгадзе 6-й кав. дывізіі пераснуцца на правы фланг ...".

27 жніўня 1-шы корпус пасля жорсткага бою адышоў да Сольдаў, камандзір гэтага корпуса генерал Артамонаў ўзяў вінтоўку і пайшоў кіраваць ротамі, кінуўшы камандаванне корпусам. "1-шы армейскі стаіць як скала!"- далажыў ён Самсо-наву і праз гадзіну аддаў загад адступаць. Артамонаў быў неадкладна зняты з пасады. У гэты ж дзень 2-ая пяхотная дывізія з корпуса Кандратовіча, падпарадкаваная штабу 15-га корпуса, была разгромлена каля Грос-Гардзіена. Самсонаў абедаў разам з англійскім ваенным аташэ Ноксам, недалёка ад фронту ў Найдэнбургу, калі жаўнеры разбітай 2-й дывізіі з'явіліся на вуліцах горада. Люді былі "жахліва стомленыя, тры дні не бачылі хлеба, на працягу двух дзён жаўнеры не атрымлівалі аніякай ежы, ніводзін з абозаў не падышоў..." - апавядаў Ноксу адзін з палкавых камандзіраў. У 23:00 Самсонаў далажыў камандуючаму фронтам аб разгроме 2-й дывізіі: "2-я дывізія панесла цяжкія страты ... Рэвельскі полк амаль што знішчаны, засталіся сцяг і адзін звяз ... Эстляндскі полк у вялікай мітусні адышоў да Найдэнбурга, дзе па майму загаду застаўся...". Раніцай 27 жніўня Кандратовіч знаходзіўся ў Млаве, калі атрымаў загад прыбыць ў Найдэнбург, каб кіраваць 2-й дывізіяй. Каля 8-мі гадзін раніцы генерал разам са штабам на 3-х аўтамабілях выехаў з Млавы. На дарозе ён затрымаў адступаўшыя часткі 2-й артылерыйскай брыгады і загадаў ім заняць абарону. Да аддзелаў 2-й дывізіі Кандратовіч прыбыў каля 3-х гадзін дня. Камандзір генерал Мінгін далажыў аб вялікіх стратах і цяжкім стане 2-й дывізіі. Увечары Кандратовіч разам са сваім штабам накіраваўся ў Найдэнбург да Самсонава. У асабістай размове Самсонаў выказаў незадаволенасць Мінгіным, і даў пісьмовы загад прыняць агульнае кіраванне над тым, што засталося ад 2-й дывізіі, каб абараніць Найдэнбург і Франкенаў.

З раніцы 28 жніўня генерал Кандратовіч кіраваў абаронай: затрымаў і вярнуў на пазіцыі зноў Эстляндскі полк, які зноў быў кінуўся на ўцёкі, даваў указанні пяхоце і артылерыі, указваў кірункі атакі кавалерыі і г. д. Да вечара становішча дывізіі стала невыносным і генерал, каб пазбегнуць акружэння, дазволіў Мінгіну пачаць адыход. На прапанову Кандратовіча кіраваць адыходам, генерал Мінгін папрасіў яго не турбавацца, таму што, ён за апошнія дні настолькі вывучыў справу манеўравання падчас бою, што можа сам выканаць гэты манеўр. Пасля гэтай размовы Кандратовіч пакінуў штаб Мінгіна і больш не вяртаўся.

У гэты ж дзень Самсонаў сам "страціўшы галаву" з'ехаў са штабу арміі. Перад гэтым, ён, у 7:05 раніцы, даслаў тэлеграму ў штаб фронту: "1-шы корпус ... учора ўвечары адступіў... зараз пераязджаю ў штаб 15-га корпуса ... апарат Юза здымаю, часова буду без сувязі з вамі". Такім чынам было цалкам дэзарганізавана кіраванне арміяй. "З гэтага моманту армія перастала існаваць як цэльны арганізм: Самсонаў яе сакрушыў, і Гіндэнбургу засталося яе толькі дабіць" - пісаў вядомы расійскі вайсковы гісторык Кярсноўскі А.А.

У ноч з 28 на 29 жніўня Самсонаў аддае загад аб агульным адступленні войскаў 2- й арміі.

29 жніўня наступіла агонія. Сакрушальны выт немцаў па тылах прывёў да разгрому расійскіх войскаў. Генерал Самсонаў застрэліўся. Штаб 15-га корпуса абстраляны з кулямётаў, і камандзір корпуса генерал Мартас узяты ў палон. Камандзір 13-га корпуса Клюеў здаўся ў палон разам з вялікім аддзелам сваіх войскаў. Два дні з месца разгрому не было ніякай інфармацыі. 30 жніўня Кандратовіч дасылае тэлеграму ў штаб акругі, у якой дае інфармацыю аб стане войскаў і знікненні камандуючага арміяй. У той жа дзень штаб фронту загадвае: " ген. Кандратовічу сабраць усе ... сілы каля Харжэле, адтуль дзейнічаць па абставінах ...".

Усходне-Пруская аперацыя 1914 г., якая пачыналася з перамог расійскага войска, праз некалькі тыдняў скончылася поўным разгромам і ўцёкамі дзвюх расійскіх армій. Перамогу над 2-й арміяй Самсонава, у якую ўваходзіў 23-ці корпус Кандратовіча, немцы назвалі бітвай пад Таненбергам (Грунвальдам) і лічылі гістарычным рэваншам за паразу 1410 г. Пасля разгрому 2-й арміі толькі палоннымі было ўзята 92 000 чалавек, немцам спатрэбілася 60 цягнікоў, каб вывезці трафейную вайсковую маёмасць. Практычна перасталі існаваць 15-ы і 13-ы карпусы, ад іх засталося 50 афіцэраў і 2000 салдат. У 6-м і 1-м карпусах засталося па адной дывізіі, у 23 -м - каля брыгады. Два камандзіры карпусоў былі ўзяты ў палон, усе астатнія адхілены ад сваіх пасад.

Поўную паразу атрымала і 1-я армія Раненкампфа. Сам генерал Раненкампф, кінуўшы армію, збег на аўтамабілі.

Tags: